Аляксандр Нурдзінаў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 11 кастрычніка 1991

Дата затрымання: 26 кастрычніка 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму

Дата вызвалення: 2 жніўня 2024

Суддзя: Шоцік Таццяна

Пракурор: Вялікі Святаслаў

Групы: Дзеячы культуры

Справы: Пратэсты Мінск

Іншыя пазнакі: Турэмны рэжым

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Тобіас Б. Бахерле, дэпутат нямецкага Бундэстага і Камітэту па замежных справах

Фота: TUT.BY

Аляксандр Андрэевіч Нурдзінаў — мастак, 5 лютага 2021 года быў асуджаны судом Ленінскага раёна Мінска на чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Мінчаніна абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і ч. 2 арт. 293. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэсных акцыях 9-10 жніўня, блакаванні дарог, узвядзенні барыкад і ў тым, што ён "кідаў расліннасць з кветнікаў у супрацоўнікаў органаў унутраных справаў". Такі прысуд вынесла суддзя Таццяна Шоцік.

У апошнім слове Нурдзінаў яшчэ раз паўтарыў, што выйшаў 9 жніўня па фарбы. Ён заявіў, што прыйшоў у парк і ўбачыў 100% факт гвалту, што і справакавала яго на далейшы ўдзел. Аляксандр пацвердзіў, што выйшаў на дарогу, якая была перакрытая з чатырох бакоў, на ёй не было ніякіх машын на працягу 10-15 хвілін:

"Я ў той момант думаў: што мне далей рабіць? Альбо схавацца ў кусты і рабіць выгляд, што я тыпу нічога не бачыў і ісці з гэтым далей па жыцці. А вы ведаеце, як гэта прачынацца паўгода і чуць гэты гук, верагодна, выбух? Вы ведаеце?! Вы не ведаеце! А я ведаю! Асабліва, у першы час проста не спіш. Мяне вяла душа. Хочаце верце, а хочаце — не. Чатыры гады я адсяджу — выйду з паднятымі рукамі, з паднятай галавой і з чыстай душой".

У сярэдзіне красавіка 2022 года стала вядома, што Аляксандру змянілі рэжым на турэмны і на два гады перавялі яго з ПК №1 у "крытую" турму №1.

29 ліпеня 2024 г. у Аляксандра адбыўся суд у Наваполацку — аб устанаўленні прэвентыўнага нагляду. Суддзя Віталь Лапко.

Выйшаў на волю 2 жніўня 2024 г. 

4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму

Прысуд мастаку за ўдзел у пратэстах 9-10 жніўня

"Кінуў бутон кветкі ў бок АМАПу". Як судзяць мінчука за пратэсты 9-10 жніўня

Суд Ленінскага раёна Мінска 27 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы супраць 29-гадовага Аляксандра Нурдзінава.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»