Аляксандр Кірыленка
Праграміст
Дата нараджэння: 8 чэрвеня 1987
Дата затрымання: 6 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 364 Крымінальнага кодэксу - Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Месца зняволення: СІЗА-2

Аляксандр Кірыленка – 33-гадовы праграміст з Віцебска. Паводле слоў маці, яе сын добразычлівы, спакойны чалавек, з абвостраным пачуццём справядлівасці. Ён увесь час аддае праграмаванню і захапляецца роварнымі прагулкамі. 6 верасня яго затрымалі з веласіпедам.
Прыватнае прадпрыемства, дзе працуе падсудны, ахарактарызавала Аляксандра Кірыленку як «ключавога высакакласнага спецыяліста, адказнага, добразычлівага і неканфліктнага».
Яму інкрымінавалі дзеянні паводле арт. 364 КК (Гвалт або пагроза ўчынення гвалту да супрацоўніка МУС) і прысудзілі 3 снежня два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Паводле абвінавачання, як піша "Віцебская вясна", 6 верасня падчас вулічнага шэсця Аляксандр Кірыленка перашкодзіў дзейнасці міліцыянта патрульна-паставой службы старэйшага прапаршчыка Юрыя Валейчанкі. Дзяржаўны пракурор абвінаваціў Кірыленку ў тым, што з помсты за выкананне Валейчанкам службовых абавязкаў той нанёс яму не менш за два траўмуючыя уздзеянні ў вобласць галавы і правай рукі, выбіўшы з яе гумавы дручок. Аляксандр Кірыленка прызнаў сябе вінаватым часткова, заявіўшы, што не меў матыву помсціць супрацоўніку МУС за выкананне ягонай дзейнасці па ахове правапарадку.
Нагадаем, інцыдэнт адбыўся каля дому №43 на вуліцы Праўды ў Віцебску. Адна з удзельніц пратэставага маршу сарвала медычную маску з твару прапаршчыка Валейчанкі, той спрабаваў яе затрымаць, але за жанчыну ўступіўся Аляксандр Кірыленка, які адпіхнуў міліцыянта.
![]()
Віцебскаму праграмісту - два з паловай гады пазбаўлення волі за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі
![]()
Праграміста Кірыленку, які бараніў жанчыну, судзяць за гвалт да супрацоўніка МУС