Ала Віцязь

Дата нараджэння: 28 ліпеня 1962

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Вакульчык Наталля

Пракурор: Круцько Аляксандр

Іншыя пазнакі: Пенсійны ўзрост

Пенсіянерку з Бярозы пакаралі двума гадамі “хатняй хіміі” за каментар у „Аднакласніках”

Як піша "Радыё Рацыя", старшыня Бярозаўскага суда Наталля Вакульчык па прапанове пракурора Аляксандра Круцько пакарала 59-гадовую пенсіянерку з Бярозы Алу Віцязь двума гадамі “хатняй хіміі” за абразу супрацоўніка Ганцавіцкага РАУС Ігара Вольніча. Таксама суд спагнаў з яе 1000 рублёў маральнай кампенсацыі. 

Нагодай для крымінальнай справы стала слова “казлішча” у каментары пад здымкам Вольніча ў “Аднакласніках”, нібыта напісанае Алай Віцязь. На здымку Вольніч прымяняе удушаючы прыём, націснуўшы каленам на шыю ляжачаму на зямлі ўдзельніку акцыі, якога з двух бакоў трымаюць калегі Вольніча.

Ала Віцязь віны не прызнала. Па яе словах, яна жонка ваеннага пенсіянера, сама 27 гадоў прапрацавала ў пазаведамаснай ахове Бярозаўскага РАУС, "для яе пагоны – гэта святое". Пракурор Аляксандр Круцько ў судовых спрэчках заявіў:

"Віцязь здзейсненага злачынства не прызнала. І тлумачыла, што гэты каментар яна не пакідала і адпаведна гэтага злачынства не здзяйсняла. Абвінавачванне лічыць, што віна яе, нягледзячы на яе адмаўленне, цалкам даказана".

Суддзя пагадзілася з довадамі пракурора.

Пенсіянерку з Бярозы Алу Віцязь пакаралі двума гадамі “хатняй хіміі” за каментар у „Аднакласніках”

Старшыня Бярозаўскага суда Наталля Вакульчык па прапанове пракурора Аляксандра Круцько пакарала 59-гадовую пенсіянерку з Бярозы Алу Віцязь двума гадамі “хатняй хіміі” , выплатай 1000 рублёў “пацярпеламу” супрацоўніку Ганцавіцкага РАУС Ігару Вольнічу і аплатай каля 100 рублёў судовых выдаткаў.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»