Ала Шарко
праграмны дырэктар Прэс-клуба
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 24 жніўня 1977
Дата затрымання: 22 снежня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 243 Крымінальнага кодэкса — Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў
Дата вызвалення: 19 жніўня 2021
Ала Вячаславаўна Шарко — праграмны дырэктар Прэс-клуба.
22 снежня да Алы прыйшлі з ператрусам у кватэру, калі яна з мужам збіралася на шпацыр. Канфіскавалі яе і мужа ноўтбукі, тэлефоны, карткі. Адваката пры гэтым у кватэру не пусцілі. Алу павезлі на допыт у Дэпартамент фінансавых расследаванняў.
Спачатку Алу змясцілі ў ізалятар на вул. Акрэсціна, а затым перавялі ў СІЗА-1.
31 снежня стала вядома, што Але Шарко прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса — ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры.
19 жніўня 2021 года Алу Шарко выпусцілі з СІЗА.
Каханне, якое толькі ў кніжках бывае. Шчыры аповед мужа праграмнай дырэктаркі Прэс-клуба, якая сядзіць у СІЗА
«ВАШУ МАМУ ЗАДЕРЖАЛА ФИНАНСОВАЯ МИЛИЦИЯ». ПРЕСС-КЛУБ ПОПАЛ ПОД ПРЕСС