Ала Няўмоева
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 30 базавых велічынь
Від пакарання: штраф
Суддзя: Пушкіна Жанна
Іншыя пазнакі: Пенсійны ўзрост, Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Пенсіянерка, 81 год, з інваліднасцю 2-ой групы. Ала паспрачалася з камунальнікамі, калі выкідвала смецце. Гэта запісалі і выклалі ў Цік-ток.
З матэрыялаў справы: "Няўмоева Ала Фёдараўна, маючы намер на здзяйсненне злачынства супраць парадку кіравання, у красавіку 2021 года публічна ў дзённы час, ... у прысутнасці іншых асоб публічна і наўмысна выказала ў вуснай форме, якія маюць негатыўную ацэнку Лукашэнку і ненарматыўнай форме фразы , якія абразілі гонар і годнасць ..."