Ала Кузняцова

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шчоткіна Юлія

15 лютага 2024 года да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ («хатняй хіміі») асудзілі Алу Міхайлаўну Кузняцову. Вядома, што жанчына мае праблемы са здароўем.

Да прысуду яна знаходзілася пад закладам у памеры 18 500 рублёў. Суддзя Юлія Шчоткіна прызнала яе вінаватай ва ўдзеле ў адным з мірных сходаў у 2020 годзе. Ала нібыта парушала грамадскі парадак, рухалася па праезнай частцы і дэманстравала пальцамі сімвал «вікторыі». Жанчына прызнала віну і пазнала сябе на фотаздымку, які быў сярод доказаў.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»