Ала Лапатка
галоўны інжынер TUT.BY
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 9 красавіка 1964
Дата затрымання: 18 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 243 Крымінальнага кодэкса — Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Касэм Тахер Салех, дэпутат нямецкага Бундэстага
Ала Віктараўна Лапатка — галоўная інжынерка TUT.BY.
Ала — адна з першых супрацоўніц парталу. Яна займаецца размеркаваннем задач у аддзеле распрацоўкі, кантактамі з менеджарамі і ўрэгуляваннем канфліктаў. Калегі распавядаюць, што Ала заўсёды абараняе сваіх падначаленых, і дадаюць, што іх галоўны менеджар — светлы і добры чалавек.
Ала была затрыманая 18 траўня 2021 года ў межах крымінальнай справы, распачатай супраць TUT.BY за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу).
13 траўня 2022 г. Ала выйшла з СІЗА-1. Ёй змянілі меру стрымання, абвінавачванні не знятыя.
Что известно о задержанных сотрудниках TUT.BY? Рассказывают коллеги