Ала Гарацкевіч
Дата нараджэння: 24 сакавіка 1963
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 363 Крымінальнага кодэкса — Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Галубовіч Максім
Справы: Пратэсты Гродна
Тром гарадзенкам — Ганне Мароз, а таксама Але Мікалаеўне Гарацкевіч і яе дачцэ Галіне — 16 жніўня 2021 года вынеслі прысуд. Суддзя суда Кастрычніцкага раёна Гродна Максім Галубовіч прызнаў усіх вінаватымі.
Была ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
«Надыдзе час — і не будуць кідаць у турмы». Трох жанчын асудзілі за падзеі 6 верасня ў Гродне