Ала Ціхамірава

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Паўлоўская Іна

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Абвінавачаная – 54-гадовая мясцовая жыхарка Ала Ціхамірава. Жанчыне выставілі абвінавачанне па ч. 1 арт. 368 – «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Падчас судовага пасяджэння абвінавачаная цалкам прызнала сваю віну, пасля чаго 20 снежня суд Баранавічаў і Баранавіцкага раёна прызнаў Алу Ціхаміраву вінаватай у здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 368 «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» і прысудзіў яе «да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу». Судовае пасяджэнне ўзначальвала суддзя Іна Паўлоўская. 

Рашэнне суда пакуль не ўступіла ў законную сілу і можа быць абскарджана. Пасля абвяшчэння прысуду Алу Ціхаміраву вызвалілі ў зале суда пад падпіску аб нявыездзе.

Жанчына патэлефанавала ў міліцыю і аблаяла Лукашэнку – 2 гады «хіміі»

20 снежня суд Баранавічаў і Баранавіцкага раёна разгледзеў справу Алы Ціхаміравай.

 

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»