Ала Вялікая

Дата нараджэння: 29 лістапада 1973

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Сакалова Ганна

Вялікая Ала Анатольеўна асуджана 2 лютага 2024 года ў судзе Чыгуначнага раёна г. Гомеля па ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса (паклёп на Лукашэнку). Справу разгледзела суддзя Сакалова Ганна, якая прызначыла Але тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

Да абвяшчэння прысуду жанчына знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе. Яна працуе вядучым спецыялістам у "Беларусбанку".              

1 сакавіка 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Супрацоўніцу "Беларусбанка" асудзілі на 3 гады "хатняй хіміі" за публікацыю пра Лукашэнку

У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля пятага лютага 2024 года асудзілі Алу Вялікую паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ганна Сакалова прызначыла Але тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»