Аксана Ткачук

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Аліферук Марыя

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Брэсцкі абласны суд разгледзеў 17 снежня апеляцыйную скаргу на прысуд Аксане Ткачук.

9 лістапада 2021 Маскоўскі суд Берасця ў асобе суддзі Марыі Аліферук прызнаў жанчыну вінаватай па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 369 і ч. 1 арт. 368 (абраза прадстаўніка ўлады і абраза Прэзідэнта РБ адпаведна). Ткачук было прызначана пакаранне-2 гады "хіміі" па арт. 368 і 1 год "хіміі" па арт. 369, а ў сукупнасці па двух артыкулах — 2 гады 6 месяцаў "хіміі".

Калегія суддзяў абласнога суда 17 снежня пастанавіла: прысуд і пакаранне пакінуць нязменнымі.

На разглядзе апеляцыі дакладваў суддзя Андрэй Васілюк.

Берасце: кароткім радком

 

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»