Аксана Шчарбовіч

Дата нараджэння: 12 лютага 1965

Дата затрымання: 23 сакавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Клімчук Марына

Аксана Міхайлаўна Шчарбовіч была затрымана 23 сакавіка 2022 года.

Аксане прыпісваюць удзел у маршы 6 верасня 2020 года, выкрыкванне лозунгаў і перакрыцце дарог.

Ёсць фота- і відэаматэрыялы, па якіх яе апазналі. 6 чэрвеня 2022 года была абвешчана пастанова суда: 2,5 гады абмежавання волі без накіравання ("хатняя хімія").

Была ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»