Аксана Манкевіч
экскурсаводка
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 20 траўня 1998
Дата затрымання: 14 верасня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шабуня Вікторыя
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
Аксана Іванаўна Манкевіч — экскурсаводка, была затрымана 14 верасня 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Аксану перавялі ў СІЗА-1.
У 2021 годзе Аксану арыштоўвалі ў межах адміністрацыйнай справы два разы. Першы раз гэта адбылося напрыканцы студзеня 2021 года — тады дзяўчыну затрымалі з цэлай экскурсійнай групай і асудзілі паводле арт. 23.34 КаАП (несанкцыянаванае масавае мерапрыемства). Аксану арыштавалі на 15 сутак, іншых удзельніц экскурсіі асудзілі таксама да арыштаў і штрафаў. Другі раз Аксану затрымалі 2 лістапада 2021 года на падладжанай супрацоўнікамі ГУБАЗіКа экскурсіі, тады ёй ізноў прызначылі 15 сутак.
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 20 снежня 2022 г. агучылі прысуд палітзняволенай экскурсаводцы. Суддзя Вікторыя Шабуня прызначыла ёй тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
Аксана Манкевіч не зможа больш праводзіць экскурсіі ў Беларусі, бо, паводле пастановы ўрада ад 7 снежня, з новага года экскурсаводамі не змогуць працаваць тыя, каго судзілі паводле "пратэсных" крымінальных артыкулаў.
13 студзеня 2023 г. МУС дадаў Аксану ў "Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".
Экскурсаводку Аксану Манкевіч асудзілі па "народным" артыкуле да трох гадоў "хатняй хіміі"