Аксана Юр'ева

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 27 студзеня 1976

Дата затрымання: 17 кастрычніка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 студзеня 2024

Суддзя: Ясенка Наталля

16 студзеня 2023 года суддзя суда Кастрычніцкага раёна Магілёва Наталля Ясенка прызнала вінаватай мясцовую жыхарку Аксану Анатольеўну Юр'еву ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 КК РБ).

Паводле матэрыялаў справы, «знаходзячыся па месцы жыхарства, 46-гадовая абвінавачаная з выкарыстаннем свайго мабільнага тэлефона і ўліковага запісу ў сацыяльнай сетцы Facebook размясціла ў свабодным доступе ў сетцы Інтэрнэт матэрыял з выявай Лукашэнкі. У ім яна, нецэнзурна кажучы, давала відавочна негатыўную адзнаку асобы прэзідэнта, чым прынізіла ягоны гонар і годнасць». Юр'ева сваю віну прызнала.

Ёй прысудзілі 1,5 гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.

Вядома, што Аксану Юр'еву затрымалі ў кастрычніку 2022 года. Тады супрацоўнікі 11-га ўпраўлення ГУБАЗіК (Магілёў) прымусілі яе расказваць на камеру, што з пачатку вайны падтрымлівала Украіну і актыўна пісала каментары на гэтую тэму. У адным з іх яна нібыта абразіла Лукашэнку. Пасля затрымання сілавікі «захапілі» акаўнты жанчыны ў сацсетках: паставілі на «аватарку» дзяржаўны сцяг, а ў статус — «За Беларусь».

Была ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Па падліках праваабаронцаў мусіла выйсці на волю ў пачатку 2024 г.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»