Аксана Аўчынская
Былая палітзняволеная
Дата затрымання: 9 чэрвеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Дата вызвалення: 20 траўня 2024
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Аксана Аўчынская — жыхарка Мазыра была затрымана 9 чэрвеня 2022 года і змешчаная ў СІЗА-3. На "пакаяльным відэа" яна "прызнаецца" у тым, што даслала інфармацыю аб перасоўванні расійскіх вайскоўцаў тэлеграм-каналу "Беларускі Гаюн". Вядома, што супраць дзяўчыны была распачата крымінальная справа, але акалічнасці невядомыя.
Хутчэй за ўсё, Аксана на волі.