Абвінавачаны Б.

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 1 год і 2 месяцы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Г.

Пракурор: В.

Абвінавачаны Б., знаходзячыся ў камеры ІЧУ УУС, з мэтай перашкоды законнай дзейнасці супрацоўнікаў ІЧУ, наўмысна ўжыў гвалт у адносінах да выканаўцы сваіх службовых абавязкаў міліцыянта ІЧУ, нанёсшы яму адзін удар кулаком у вобласць твару. Абвінавачаны Б. віну прызнаў часткова і паказаў, што нанёс дадзены ўдар супрацоўніку П. выпадкова.
Суддзя Г. пастанавіў прызнаць Б. вінаватым у гвалце ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт.364 КК РБ) і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год і 2 месяцы з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. А таксама прымяніць у дачыненні да Б. прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму.
Спагнаць з Б. на карысць П. кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 400 рублёў.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»