Віталь Маскалёў

Палітвязень

Дата нараджэння: 28 ліпеня 1977

Дата затрымання: 15 студзеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 15 студзеня 2022

Суддзя: Хлышчанкоў Аляксей

Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 55

Віталь Віктаравіч Маскалёў — кіроўца-міжнароднік з Гомеля, асуджаны за абразу ваенкама на 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").

Вядома, што 30 кастрычніка 2022 г. палітвязня затрымлівалі на "хіміі".

22 затрыманыя: што цяпер вядома пра пераслед палітзняволеных "хімікаў"

Раніцай у нядзелю, 30 кастрычніка, адразу ў некалькі папраўчых установаў прыехалі супрацоўнікі ГУБАЗіКу і АМАПу. Асуджаных выклікалі на допыты, праводзілі ператрусы, правяралі тэлефоны, а потым некаторых затрымлівалі. Па інфармацыі праваабаронцаў, мінімум дзевяць чалавек ужо асудзілі па адміністрацыйных пратаколах да арышту, яшчэ дзве жанчыны чакаюць суд. Сілавікі пагражалі палітвязням не толькі адміністрацыйнымі справамі, але і крымінальнымі.

Кіроўцу-міжнародніка з Гомеля за абразу ваенкома пакаралі трыма гадамі “хіміі”

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 18 кастрычніка прызнаў мясцовага жахара Віталя Маскалёва вінаватым у абразе службовай асобы (арт. 369 КК) і пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка МУС (арт. 364 КК).

Адрас для лістоў: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 55. 220021, г. Мінск, вул. Сацыялістычная, 7

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»