Віталь Іванюковіч

Дата нараджэння: 12 чэрвеня 1989

Дата затрымання: 29 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 16 чэрвеня 2023

Суддзя: Новік Віктар

Віталь Міхайлавіч Іванюковіч быў затрыманы ў Камянцы па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 

Віталь праходзіў па крымінальнай справе аб дыскрэдытацыі Беларусі (арт. 369-1 КК).

У чэрвені 2022 г. стала вядома, што мужчыну перавялі з СТ № 8 у СІЗА-1, а пасля ў брэсцкі СІЗА-7.

28 ліпеня 2022 г. у судзе Жабінкаўскага раёна быў вынесены прысуд: палітзняволенага прызналі вінаватым і асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

9 кастрычніка Віталя этапавалі з СІЗА-7 у ПК № 3.

16 чэрвеня 2023 г. палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

Палітвязня Віталя Іванюковіча, затрыманага па «справе Зельцэра», асудзілі да двух гадоў калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Судзілі Іванюковіча за каментар пад відэа з перастрэлкай паміж Зельцэрам і Федасюком. Што менавіта ён напісаў пад відэа — невядома.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»