Віталь Бойка

Дата нараджэння: 17 ліпеня 1984

Дата затрымання: 11 снежня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 11 снежня 2021

Дата вызвалення: 10 снежня 2023

Суддзя: Рубашэўская Людміла

Віталь Уладзіміравіч Бойка быў асуджаны судом Жабінскага раёна 18 лістапада 2021 г. Людміла Рубашэўская асудзіла яго да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу:

  • арт. 369 КК - Абраза прадстаўніка ўлады. За каментар пад відэа пра Караева "ты злачынца";
  • арт. 368 КК - Абраза прэзідэнта. За каментар з абразай Лукашэнкі.

11 снежня 2021 года пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ-48.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Мусіў выйсці на волю 10 снежня 2023 г. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»