Віталь Барысевіч

Дата нараджэння: 25 красавіка 1986

Дата затрымання: 24 лістапада 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: 6 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Шоцік Таццяна

Месца зняволення: ПК № 15

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Віталь Барысевіч

Віталь Паўлавіч Барысевіч быў затрыманы 24 лістапада 2021 года.

У тэлеграм-канале МУС Беларусі з'явілася паведамленне пра тое, што Віталь нібыта ў жніўні мінулага года прымаў актыўны ўдзел у масавых беспарадках у раёне гандлёвага цэнтра "Рыга". "Разам з іншымі агрэсіўна настроенымі ўдзельнікамі здзяйсняў пагромы і знішчаў маёмасць: драбіў тратуарную плітку, узводзіў барыкады, перакрываў рух транспарту".

Паводле папярэдняй інфармацыі, Віталя вінавацяць па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Удзел у масавых беспарадках). Яго змясцілі ў СІЗА.

У судзе Ленінскага раёна Мінска 11 сакавіка 2022 года распачаўся працэс над Віталём Барысевічам. Суддзя Таццяна Шоцік прызнала палітвязня вінаватым і прысудзіла яму 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У канцы красавіка 2022 года Віталь быў этапаваны з СІЗА-1 у магілёўскую турму № 4.

22 ліпеня 2022 г. КДБ унёс Віталя ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

На пачатку верасня 2022 г. стала вядома, што палітвязня перавялі ў ПК № 15.

Шэсць гадоў пазбаўлення волі запрасіў пракурор для палітвязня Віталя Барысевіча

Вядома, што ў першы дзень судовага пасяджэння абвінавачанне запрасіла для Віталя пазбаўленне волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму тэрмінам на 6 гадоў.

Адрас для лістоў: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»