Віктар Хлябец

Дата нараджэння: 30 лістапада 1981

Дата затрымання: 26 лютага 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 17 траўня 2023

Суддзя: Вакульчык Наталля

Пракурор: Круцько Аляксандр

Віктара Сцяпанавіча Хлябца абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынства паводле арт. 369 "Абраза прадстаўніка ўлады". 

Выхадзец з Белаазёрска, мае на ўтрыманні малую дачку. У Віктара ёсць інваліднасць, ён хварэе на цукровы дыябет, інсуліназалежны. Мужчыну затрымалі 26 лютага 2022 г. дома і змясцілі ў ІЧУ Бярозаўскага РАУС. 1 сакавіка да Віктара ўжылі меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту і перавялі яго ў СІЗА № 6 Баранавічаў, дзе ён і знаходзіўся да суда. Пасля яго перавялі ў СІЗА-7.

28 ліпеня 2022 г. суд Бярозаўскага раёна падтрымаў бок абвінавачвання і прызнаў Віктара Хлябца вінаватым у здзяйсненні злачынства паводле арт. 369 "Абраза прадстаўніка ўлады", прысудзіўшы яго да 1,5 гадоў калоніі з адбываннем пакарання ва ўмовах агульнага рэжыму. 

Палітвязень адбывае пакаранне ў наваполацкай ПК № 1.

МУС у лістападзе 2022 г. дадаў Віктара ў спіс "асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".

17 траўня 2023 г. Віктар выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

Новы прысуд па "справе Зельцэра". Без прамога доказу віны жыхара Бярозы асудзілі на 1,5 года калоніі за каментар пра забітага супрацоўніка КДБ

28 ліпеня суд Бярозаўскага раёна вынес рашэнне па справе Віктара Хлябца, якога абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынства паводле арт. 369 "Абраза прадстаўніка ўлады".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»