Віктар Чэрнік
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Зянько Анатоль
У Валожыне 1,5 гадамі “хатняй хімі” пакаралі Віктара Чэрніка. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса: у кастрычніку 2020 года ён пакінуў каментар у “Аднакласніках” пад відэа, дзе супрацоўнікі ДАІ затрымліваюць людзей.
Адзін з супрацоўнікаў – Казлоў – палічыў сябе абражаным і напісаў заяву, а таксама запатрабаваў пакрыць маральную шкоду ў памеры 1000 рублёў. Валожынскі пракурор папрасіў пакараць Чэрніка двума гадамі “хіміі”.
Суддзя Зенько вынес прысуд – 1,5 гады “хатняй хіміі”, а таксама задаволіў кампенсацыю маральнай шкоды.
Валожын: Чэрніка пакаралі “хіміяй” за абразу супрацоўніка ДАІ