Валерый Самсоненка

Дата нараджэння: 26 верасня 1982

Дата затрымання: 14 кастрычніка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Касьянава Крысціна

Месца зняволення: СІЗА-3

Валерый Эдуардавіч Самсоненка прсуджаны 9 студзеня 2024 года да 1 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па арт. 370 Крымінальнага кодэкса – здзек з дзяржаўных сімвалаў.

Справу ў судзе Светлагорскага раёна разглядала суддзя Касьянава Крысціна. 

5 красавіка 2024 г. у Валерыя адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Анатоль Сотнікаў.

3 траўня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Асудзілі жыхара Светлагорскага раёна, які вывесіў украінскі сцяг замест афіцыйнага

Суд Светлагорскага раёна вынес прыгавор жыхару рабочага пасёлка Сасновы Бор, які ў кастрычніку мінулага года зняў у цэнтры пасёлка афіцыйны сцяг і замест яго вывесіў украінскі.

Мужчына зняў з флагштока чырвона-зялёны сцяг і павесіў украінскі — распачата крымінальная справа

Светлагорскім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па арт. 370 Крымінальнага кодэкса (здзек з дзяржаўных сімвалаў).

Адрас для лістоў: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»