Валерый Богдан

Дата нараджэння: 27 кастрычніка 1987

Дата затрымання: 26 чэрвеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 363 Крымінальнага кодэкса — Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 26 чэрвеня 2021

Дата вызвалення: 26 чэрвеня 2023

Суддзя: Волк Аляксандр

Пракурор: Рабаў Уладзімір

Валерый Ігаравіч Богдан асуджаны 15 сакавіка 2021 года на два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу па артыкуле аб супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак (арт. 363 Крымінальнага кодэксу РБ).

Згодна з матэрыяламі справы, Валерый Богдан шостага снежня 2020 года прымаў удзел у масавым мерапрыемстве і быў затрыманы на вуліцы Якуба Коласа. У той дзень быў пашкоджаны міліцэйскі спецтранспарт – на бакавіне выяўленыя дзве ўвагнутасці. Гэта і ставілася ў віну Богдану. 

З 26 чэрвеня 2021 года пачаў адбываць пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу №6.

У канцы чэрвеня 2023 г. палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

За дзве ўвагнутасці на спецтранспарце Валерыю Богдану прысудзілі два гады "хіміі"

У судзе Савецкага раёна Мінска 15 сакавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Валерыя Богдана ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак (арт. 363 Крымінальнага кодэксу РБ).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»