Уладзіслаў Мураўскі
Дата затрымання: 6 красавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
арт. 389 Крымінальнага кодэкса — Пагроза ў дачыненні да суддзі ці народнага засядацеля
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Шчоткіна Юлія
Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання
Уладзіслава Вітальевіча Мураўскага абвінавацілі ў абразах прадстаўнікоў ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў (арт. 369 КК), пагрозам гвалту ў дачыненні да суддзі (арт. 389 КК) і публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК).
Шляхам частковага складання асноўных пакаранняў канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") на тэрмін чатыры гады са штрафам у памеры 100 базавых велічынь на суму 3 700 рублёў. Справа разглядалася ў судзе Ленінскага раёна Мінск з 31 кастрычніка па 2 лістапада 2023 года. Судовы працэс вяла суддзя Юлія Шчоткіна.
Чатыры гады "хіміі" і 100 базавых велічынь штрафу: мінчуку вынесены прысуд за шматлікія абразы