Уладзімір Няронскі

блогер, аўтар ютуб-канал "Слуцк для жыцця"

Дата нараджэння: 24 траўня 1980

Дата затрымання: 8 траўня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 14 студзеня 2023

Суддзя: Рыбакоў Аляксандр

Пракурор: Ляўковіч Аляксандр

Сімвалічны/ая хросны/ая: Нік Гугер, дэпутат Нацыянальнай рады Швейцарыі

Палітвязень Уладзімір Няронскі ў судзе. Фота: spring96.org

Уладзімір Уладзіміравіч Няронскі нарадзіўся ў Слуцку. Вучыўся ў СШ № 4. Скончыў Слуцкі Дзяржаўны Каледж і БНТУ. Па прафесіі менеджэр-эканаміст. У 2009 годзе заснаваў фірму "Віва прэстыж", якая займаецца вытворчасцю драўнянага вугалю. Бацька чацвярых дзяцей: двух хлопчыкаў і двух дзяўчынак.

"Вельмі люблю свой горад, таму не баюся адстойваць лепшае жыццё для людзей, якія жывуць у ім", — казаў ён, вылучаючыся ў дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў у 2018 годзе.

З 8 траўня 2020 года (суд па арт. 23. 34 КаАП) ён бесперапынку адбываў 40 сутак адміністрацыйнага арышту. Калі і дзе праходзілі суды над ім, у выніку якіх атрымліваў чарговыя "суткі", — невядома. 17 чэрвеня стала вядома, што Уладзіміра Няронскага змясцілі ў следчы ізалятар № 1 на вул. Валадарскага ў Мінску. На яго заведзеная крымінальная справа па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) — за выпадак на выбарчым пікеце 29 траўня ў Гродне, і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) — за абразу ў яго роліку на ютуб-канале старшыні Слуцкага райвыканкама.

18 жніўня 2020 года стала вядома, што Уладзімір Няронскі быў пераведзены ў СІЗА г. Жодзіна.

2 лютага 2021 года суд Лагойскага раёна асудзіў палітычнага зняволенага аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Суддзя Аляксандр Рыбакоў прызнаў Няронскага вінаватым па двум артыкулам Крымінальнага кодэкса: арт. 369 і ч. 1 арт. 342. Палітвязня абвінавацілі ў закліках у сваіх роліках "Слуцк для жизни" да дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак у Слуцку, Мазыры, Брэсце, Бабруйску, Магілёве. Суд прызнаў, што рабіў ён гэта ў змове з блогерам Сяргеем Ціханоўскім і палітыкам Мікалаем Статкевічам. Таксама Няронскі прызнаны вінаватым у публічнай абразе ў яго роліку на ютуб-канале старшыні Слуцкага райвыканкама Андрэя Янчэўскага.

Уладзімір цалкам адбыў тэрмін і 14 студзеня 2023 г. выйшаў на волю з ПК № 15.

Да трох гадоў калоніі асудзілі аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага

Суд Лагойскага раёна асудзіў 2 лютага палітычнага зняволенага аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Суддзя Аляксандр Рыбакоў прызнаў Няронскага вінаватым па двум артыкулам Крымінальнага кодэкса: арт. 369 і ч. 1 арт. 342.

Абаронца Няронскага: Амаль за восем месяцаў следства так і не здабыла доказаў яго віны па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса

"Вясна" публікуе аргументы абаронцы Уладзіміра Няронскага, згодна з якімі віна палітвязня па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса не даказаная.

"Чалавек выказвае меркаванне, а вы кажаце: "Паверыўшы ў сваю беспакаранасць". Апошняе слова Няронскага ў судзе

29 студзеня Уладзімір Няронскі выступіў у судзе з апошнім словам. Вось што ён сказаў — публікуем стэнаграму прамовы палітвязня.

Пракурор запрасіў для Уладзіміра Няронскага 3 гады "калоніі"

"Вясна" працягвае назіраць за гэтым судовым працэсам: сёння адбудуцца спрэчкі бакоў, а Няронскі выступіць з апошнім словам.

Суд над палітвязнем Няронскім: Агучаны матэрыялы СМІ, якія нібы пацвярджаюць, што ў Беларусі былі дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак

Суд Лагойскага раёна 20 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага Уладзіміра Няронскага па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 369.

"Што вы зрабілі, калі я сядзеў у турме, — людзей забілі!" Трэці дзень суда на палітвязнем Няронскім

Суд Лагойскага раёна 14 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 369.

Суд над палітзняволеным блогерам "Слуцка для жизни" Уладзімірам Няронскім працягваецца

Суд Лагойскага раёна 13 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 369.

Першы суд па “справе Ціханоўскага”. У Лагойску судзяць палітвязня Уладзіміра Няронскага

У судзе Лагойскага раёна 12 студзеня пачаўся суд над палітзняволеным аўтарам ютуб-канала "Слуцк для жыцця" Уладзімірам Няронскім. Яго судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і 369 (Абраза прадстаўніка ўлад

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»