Таццяна Мацяеўская
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Пазняк Уладзімір
Таццяну Мацяеўскую абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 КК.
17 жніўня суд Кастрычніцкага раёна Гродна прызнаў Таццяну Мацяеўскую вінаватай у здзяйсненні злачынства паводле ч. 1 арт. 368 КК "Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", аднак тэрмін пакарання прызначыў меншы за той, што прасіў бок абвінавачвання, — два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Справу разглядаў суддзя Уладзімір Пазняк.
У Гродне пенсіянерку асудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі" за лайк карыкатуры на Лукашэнку