Таццяна Макарава

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Хвалько Сафія

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Таццяну Іванаўну Макараву прызналі вінаватай  паводле ч. 3 арт. 203-1 Крымінальнага кодэксу (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальных даных).

13 сакавіка 2024 году ў судзе Баранавічаў і Баранавіцкага раёна яе асудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі з накіраваннем ў ПУАТ ("хіміі"). Таксама ёй прызначылі штраф у памеры 4000 рублёў (100 базавых велічыняў). Прыкметна, што пасяджэнне адбывалася не ў будынку суда, а ў Баранавіцкім машынабудаўнічым коледжы. Справу разглядзела суддзя Сафія Хвалько.

10 траўня 2024 года будзе разгледжана апеляцыя на прысуд. Старшыня судовай камісіі - Карасінскі Дзмітрый.

Жанчыну асудзілі да "хіміі" і штрафу ў 4000 рублёў за допіс у Facebook

13 сакавіка 2024 году ў судзе Баранавічаў і Баранавіцкага раёна прайшоў суд над Таццянай Макаравай.

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»