Таццяна Астроўская

валанцёрка

Дата нараджэння: 15 верасня 1976

Дата затрымання: 9 ліпеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання

Дата вызвалення: 6 траўня 2022

Сімвалічны/ая хросны/ая: Каця Койль, дэпутатка нямецкага Бундэстага

Таццяна Сяргееўна Астроўская — валанцёрка фонда "Страна для жизни".

Была затрымана 9 ліпеня 2021 года падчас "шырокамасштабнай аперацыі КДБ па зачыстцы ад радыкальна настроеных асобаў". Таццяне прад'явілі абвінавачванні па арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання). Яе перавялі ў СІЗА-1.

6 траўня 2022 г. Таццяне змянілі меру стрымання і адпусцілі да суда. Ёсць звесткі, што ейныя дзеянні перакваліфікавалі на больш "мяккі" артыкул, але пакуль невядома, на які. Вядома, што жанчына пакінула Беларусь.

Восем і паўтара года калоніі: вынесены прысуды па справе Фонду "Страна для жизни"

Па ёй праходзілі тры валанцёры Фонда — палітзняволены Антон Сташэўскі, Юлія Сырых, Таццяна Астроўская, а таксама Марына Дуброўская. З іх толькі Антон утрымліваўся пад вартай, Юлія і Таццяна пасля амаль гадавога зняволення пакінулі Беларусь, а Марына знаходзілася пад хатнім арыштам. Валанцёрак Фонду абвясцілі ў вышук — іх справы вылучылі ў асобную вытворчасць.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»