Андрэй Шчыгель
Дата нараджэння: 17 снежня 1972
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Лаўранюк Таццяна
Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання
Андрэю Шчыгелю 50 гадоў і што ён працуе манціроўшчыкам сцэны ў Брэсцкім тэатры лялек. На працы яго характарызуюць толькі са станоўчага боку. Маці мужчыны мае інваліднасць 2-й групы. Яго абвінавацілі ў здзяйсненні злачынства паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 368 КК РБ "Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".
Андрэя Шчыгеля абвінавачваюць у тым, што з 10 жніўня 2020 года па 30 кастрычніка 2021 года ў ЦікТоку ён запісаў зварот, у якім вінаваціў Лукашэнку ў здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства, прадугледжанага арт. 139 КК РБ "Забойства", і выставіў гэтае відэа ў адкрыты доступ для ўсіх сваіх падпісчыкаў, а іх, як было агучана падчас судовага пасяджэння, больш за тысячу. Тэкст звароту, пра які ідзе гаворка, падчас судовага разгляду не быў агучаны. Таксама ў віну Андрэю ставяць тое, што ў той жа перыяд і ў тым жа акаўнце ў ЦікТоку ён выклаў яшчэ адзін відэазварот, у якім, згодна з версіяй лінгвістычнай экспертызы, утрымоўваліся абразы і ненарматыўная лексіка, накіраваныя ў адрас Лукашэнкі. На судзе іх таксама не зачыталі.
Суд Маскоўскага раёна Брэста 31 студзеня 2022 года прызнаў Андрэя Шчыгеля вінаватым у здзяйсненні злачынства паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 368 КК РБ "Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" і цалкам падтрымаў бок дзяржабвінавачання, прызначыўшы два з паловай гады "хіміі. Судовае пасяджэнне ўзначальвала суддзя Таццяна Лаўранюк.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Манціроўшчыку Брэсцкага тэатра лялек далі 2,5 гады "хіміі" за абвінавачванні Лукашэнкі ў ЦікТоку