Сяргей Дзяцук

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 10 красавіка 1985

Дата затрымання: 24 сакавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 сакавіка 2024

Суддзя: Казачак Віктар

Сяргей Канстанцінавіч Дзяцук быў абвінавачаны ў гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (артыкул 364 КК).

5 сакавіка ў кватэру, дзе пражывае Сяргей Дзяцук, прыйшлі з аглядам. Паводле інфармацыі МУС, 28 лютага каля вёскі Асаўцы некалькі жанчын правялі пікет з БЧБ-сцягамі і плакатам з надпісам "Змагаркі усяго свету! Віншуем Вас са святам 8 сакавіка".

У маці Сяргея міліцыянты хацела адабраць тэлефон, але яна не хацела яго аддаваць. Тады да жанчыны прымянілі фізічную сілу, на абарону маці стаў 35-гадовы сын Сяргей, які ў той час знаходзіўся дома.

Мужчыне прысудзілі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Адбываў тэрмін у ПК № 14

Паводле падлікаў праваабаронцаў вызвалены ў сакавіку 2024 года.

Хацеў абараніць маці. У Гомелі вынесены прысуд Сяргею Дзяцуку

Цэнтральны суд Гомеля 30 чэрвеня 2021 года вынес прысуд па крымінальнай справе Сяргея Дзяцука, якога абвінавачваюць у гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (артыкул 364 КК).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»