Сяргей Белы
Дата нараджэння: 18 лістапада 1972
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Ананіч Алена
У Мінску за каментары ў інтэрнеце быў затрыманы 50-гадовы Сяргей Белы. Паводле сілавікоў, мужчына пакідаў абразлівыя каментары пра супрацоўнікаў міліцыі, а таксама нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога».
Белы Сяргей Уладзіміравіч быў асуджаны Мінскім гарадскім судом па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса. З 2 па 5 кастрычніка 2023 года справу разгледзела суддзя Ананіч Алена.
29 снежня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.