Сяргей Бекарэвіч

Дата нараджэння: 25 кастрычніка 1995

Дата затрымання: 10 сакавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 9 жніўня 2023

Суддзя: Сергяевіч Мікалай

Пракурор: Фядорчанка Сямён

Сяргей Пятровіч Бекарэвіч — жыхар Жлобіна, асуджаны на 2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) і па арт. 364 (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі). 

Сяргей абвінавацілі ў тым, што ён разам з іншымі асобамі, вечарам і ўначы з 9 на 10 жніўня прымаў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак, перашкаджалі працы грамадскага транспарту, выходзіў на праезную частку ў раёне вуліцы Першамайская, стаяў у счэпцы. Таксама заклікаў астатніх не падпарадкоўвацца патрабаванням міліцыі, якія ахоўвалі грамадскі парадак, выкрыкваў лозунгі. Аказваў актыўны супраціў супрацоўнікам МУС, кідаў у іх бок камяні і бутэлькі, наносіў удары па экіпіроўцы.

9 сакавіка 2021 года ў судзе Жлобіна хлопцу вынеслі прысуд: 2,5 гады пазбаўлення волі. У сярэдзіне студзеня 2022 стала вядома, што Сяргею адмовілі ў памілаванні.

У сярэдзіне красавіка 2022 Сяргея перавялі з ПК № 2 у гомельскі СІЗА-3. Як стала вядома праваабаронцам, на Сяргея хочуць завесці яшчэ адну крымінальную справу — за нейкі каментар у інтэрнэце.

9 жніўня 2023 г. выйшаў на волю.

У Жлобіне вынесеныя два прысуды удзельнікам акцый пратэсту

У Жлобіне дзявятага сакавіка вынесеныя прысуды Сяргею Бекарэвічу і Андрэю Расулаву. Іх прызналі вінаватымі па арт. 342 Крымінальнага кодэксу і арт. 364 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да двух з паловай і трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму адпаведна.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»