Роберт Кузняцоў

Дата нараджэння: 26 кастрычніка 1983

Дата затрымання: 10 жніўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Бондал Галіна

Месца зняволення: ПК № 22

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Роберта Яўгенавіча Кузняцова абвінавацілі паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 1 арт. 368 – абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • ч.1 арт. 130 – распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
  • ч. 3 арт. 361 – заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншым дзеянням, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
  • арт. 370 – здзек з дзяржаўных сімвалаў.

Справу разглядала суддзя Галіна Бондал. З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў 10 жніўня 2022 г. Віцебскі абласны суд прызнаў жыхара Браслаўскага раёна вінаватым у здзяйсненні вышэйзгаданых дзеянняў і па сукупнасці злачынстваў яму прызначана пакаранне ў выглядзе пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У сярэдзіне верасня 2022 г. КДБ уключыў палітвязня ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Роберта этапавалі з СІЗА-2 у івацэвіцкую ПК № 22 напрыканцы кастрычніка 2022 г.

Пяць гадоў пазбаўлення волі прысудзілі жыхару Браслаўскага раёна па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса

Віцебскі абласны суд у закрытым пасяджэнні 10 жніўня вынес прысуд 38-гадоваму жыхару Браслаўскага раёна Роберту Кузняцову. Яго абвінавацілі паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

Адрас для лістоў: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»