Раман Гваздзёлка

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 30 студзеня 1995

Дата затрымання: 20 кастрычніка 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата вызвалення: 29 красавіка 2024

Суддзя: Каліна Святаслаў

Пракурор: Бараноўскі Аляксей, Шарко Алена

Сімвалічны/ая хросны/ая: Аксель Эчэверыя, дэпутат нямецкага Бундэстага; раней — Ральф Капшак

Раман Анатольевіч Гваздзёлка быў затрыманы 20 кастрычніка 2020 праз падазрэнне ва ўдзеле ў масавых беспарадках 10 жніўня ў Брэсце. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. 25-гадовага жыхара Брэста забралі а 7-й раніцы прама з хаты.

12 жніўня 2021 года ў судзе Ленінскага раёна г. Брэста суддзя Святаслаў Каліна агучыў прысуд: прызнаць Рамана вінаватым і прызначыць яму 4 гады зняволення. Менавіта такі тэрмін пакарання і прасілі дзяржабвінаваўцы Аляксей Бараноўскі і Шарко.

Мусіў выйсці на волю з ПК № 15 напрыканцы красавіка 2024 г.

Ад 3 да 4,5 гадоў пазбаўлення волі: вынесены прысуд трэцяй партыі абвінавачаных па берасцейскіх "беспарадках"

12 жніўня ў судзе Ленінскага раёна г. Брэста агучылі прысуд трэцяй партыі абвінавачаных у масавых беспарадках падчас падзей 9-10 жніўня 2020 года.

Паказанні пад ціскам і відэа з тэлефонаў. Як спрабуюць даказаць віну трэцяй "партыі" абвінавачаных па "масавых беспарадках" у Брэсце?

14 і 15 чэрвеня ў судзе Ленінскага раёна горада Брэста працягнуўся судовы працэс па крымінальнай справе аб «масавых беспарадках» у дачыненні да трэцяй «партыі» абвінавачаных. Гэта ўжо дзясятае і адзінаццатае па ліку пасяджэнні. Допыт сведак і прагляд рэчыўных матэрыялаў справы, якія складаюцца з відэа з канфіскаваных мабільных тэлефонаў — як дзяржабвінавачанне спрабуе даказаць вінаватасць 12 чалавек?

У Брэсце пачалі судзіць яшчэ 12 чалавек за "масавыя беспарадкі" пасля выбараў

У судзе Ленінскага раёна Брэста пачаўся разгляд крымінальнай справы за масавыя беспарадкі 10 жніўня супраць яшчэ 12 чалавек. Усіх абвінавачваюць па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Гэта ўжо трэцяя "партыя" абвінавачаных па артыкуле 293 КК. Справу разглядае суддзя Святаслаў Каліна, дзяржабвінавачанне падтрымліваюць Бараноўскі і Шарко.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»