Раман Агнішчанка

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 26 верасня 1989

Дата затрымання: 1 кастрычніка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 10 сакавіка 2023

Суддзя: Аліферук Марыя

Раман Аляксандравіч Агнішчанка быў затрыманы ў Брэсце па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.

Незадоўга да затрымання хлопец ажаніўся.

Вядома, што Раман праходзіць па крымінальнай справе паводле арт. 130 (Распальванне варожасці) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).

28 верасня 2022 г. у судзе Маскоўскага раёна Брэста вынеслі прысуд палітвязню: суддзя Марыя Аліферук асудзіла Рамана да двух гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штрафу памерам 100 б. в. (3 200 рублёў).

Раман цалкам адбыў пакаранне і ў сакавіку 2023 г. выйшаў на волю.

Дваіх палітвязняў асудзілі да пазбаўлення волі паводле "справы Зельцэра"

У Беларусі працягваюць выносіць прысуды па "справе Зельцэра", звязаныя з пазбаўленнем волі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»