Пётр Зіневіч
Дата нараджэння: 12 ліпеня 1969
Дата затрымання: 8 красавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 16 жніўня 2021
Дата вызвалення: 11 студзеня 2023
Пётр Іванавіч Зіневіч — прадпрымальнік-тэлемайстар з Баранавічаў. Асуджаны на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") па артыкуле 188 КК (Паклёп).
Мужчыну асудзілі за тое, што ён у жніўні на сваёй старонцы "ВКонтакте" апублікаваў фатаздымак супрацоўніка Баранавіцкага РАУС з надпісам "Удзельнічаў у разгоне мітынгаў і катаваў людзей".
З 16 жніўня 2021 года пачаў адбываць пакаранне.
Пётр 11 студзеня 2023 г. выйшаў на волю з ПУАТ № 9 паводле закона аб амністыі ад 7 снежня 2022 г.
Напрыканцы красавіка 2024 г. стала вядома, што Пятра затрымалі разам з некалькімі жыхарамі Баранавічаў "за ўдзел у пратэстах 2020 г." На відэа сілавікоў былога палітвязня затрымліваюць у экіпіроўцы. Пётр на камеру кажа, што "проста ішоў праз плошчу". Сілавікі сцвярджаюць, што ўсе затрыманыя будуць асуджаныя паводле артыкула 342 КК (грубае парушэнне грамадскага парадку).
"Удзельнічаў у разгоне мітынгаў і катаваў людзей". Тэлемайстра з Баранавічаў асудзілі на 2 гады "хіміі" за пост пра міліцыянта