Павел Пернікаў

Дата нараджэння: 11 ліпеня 1991

Дата затрымання: 3 лістапада 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 28 жніўня 2023

Суддзя: Брэган Яўген

Пракурор: Ціхановіч Алена

Павел Пернікаў

Павел Аляксандравіч Пернікаў — рэдактар "Вікіпедыі", асуджаны да двух гадоў калоніі за "дыскрэдытацыю Беларусі" (арт. 369-1 Крымінальнага кодэксу).

Справу завялі за праўкі ў артыкулы на "Вікіпедыі" пра забойства журналісткі Веранікі Чаркасавай і Генадзя Шутава, а таксама артыкул на сайце нямецкай праваабарончай арганізацыі пра катаванні і забойствы беларусаў падчас пратэстаў.

Павел адбывае пакаранне ў ПК № 15.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, палітвязень цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.

Рэдактара "Вікіпедыі" асудзілі да двух гадоў калоніі за "дыскрэдытацыю Беларусі"

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 7 красавіка асудзілі 30-гадовага Паўла Пернікава. Яго абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Беларусі (арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса) праз праўкі ў артыкулы на "Вікіпедыі" пра забойства журналісткі Веранікі Чаркасавай і Генадзя Шутава, а таксама артыкул на сайце нямецкай праваабарончай арганізацыі пра катаванні і забойствы беларусаў падчас пратэстаў. Павел на судзе віну не прызнаў. Суддзя Яўген Брэган прызначыў яму пакаранне ў выглядзе двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такое пакаранне прасіла пракурорка Алена Ціхановіч.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»