Павел Бабчанок

Дата нараджэння: 13 снежня 1974

Дата затрымання: 8 лютага 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 28 лістапада 2023

Суддзя: Бягун Васіль

Павел Бабчанок

Павел Валер'евіч Бабчанок — прадпрымальнік з Гомеля. Яго абвінавацілі ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса) і змясцілі ў СІЗА-3.

Судовы працэс вёў суддзя Васіль Бягун.

2 жніўня 2022 г. суд пакараў бізнэсоўцу пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады. Спярша Паўла накіравалі адбываць пакаранне ў ПК № 15, а на пачатку лістапада стала вядома, што палітвязня перавялі ў ПК № 3 у Віцьбе.

28 лістапада 2023 г. вызвалены па заканчэнні тэрміну пакарання.

"Яны адкажуць за злачынствы супраць свайго народа": два гады калоніі гомельскаму прадпрымальніку

Гомельскі абласны суд 2 жніўня асудзіў уладальніка гомельскай сеткі крам касметыкі "Красуня" Паўла Бабчанка да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»