Наталля Карнеева

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 29 верасня 1977

Дата затрымання: 19 жніўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Хвайніцкая Жанна

Наталля Карнеева

Наталля Уладзіміраўна Карнеева — керамістка з Мінску, мастачка, педагог з досведам працы больш за 13 гадоў. Яна была затрымана 19 жніўня 2022 года. Паводле папярэдняй інфармацыі, Наталлю вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

У Наталлі дзве дачкі, адна з якіх — непаўнагадовая. На некаторы час дзяўчынку адправілі ў дзіцячы прытулак. Вядома, што апеку над дачкой Наталлі афармляла сваячка.

2 лістапада 2022 г. у судзе Заводскага раёна Мінска адбыўся разгляд справы палітзняволенай. Суддзя Жанна Хвайніцкая прызначыла Наталлі тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.

Керамістку асудзілі да трох гадоў "хатняй хіміі" за ўдзел у пратэсных Маршах

Наталлі выставілі грамадзянскі пазоў. Пытанне аб яго памеры разгледзяць у грамадзянскай вытворчасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»