Наталля Галавашчанка
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Якунчыхін Аляксандр
Наталля Дзмітрыеўна Галавашчанка - дырэктарка прыватнага прадпрыемства. Яна мае двух непаўнагадовых дзяцей. Яе абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзел у іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
Да суда жанчына знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе.
Суд Савецкага раёна Мінска 26 студзеня 2023 года прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два з паловай гады. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Якунчыхін.
Маці двух непаўнагадовых дзяцей асудзілі да двух з паловай гадоў "хатняй хіміі" за ўдзел у акцыі пратэсту