Наталля Барынава

Дата нараджэння: 12 жніўня 1985

Дата затрымання: 18 лістапада 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 26 ліпеня 2021

Суддзя: Семянчук Аляксандр

Пракурор: Тарасюк Марына, Ціхановіч Алена

Наталля Фёдараўна Барынава з Брэста была затрымана 18 лістапада 2020 года па справе аб блакаванні чыгуначных шляхоў і развешванні пудзілаў у Брэсце. Ёй былі прад'яўлены абвінавачванні па ч. 2 арт. 339 КК (Злоснае хуліганства).

У віну Барынавай ставілася вывешванне манекена (лялькі-пудзілы) з надпісамі «АМАП».

Утрымлівалася ў СІЗА-6.

18 траўня Наталля асуджана судом Ленінскага раёна Брэста на адзін год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Выйшла на волю 26 ліпеня 2021.

Судзяць дзясятак берасцейцаў за блакаванне чыгункі, пудзілы і падпалы аўтапакрышак

У судзе Ленінскага раёна Берасця 13 красавіка працягнуўся разгляд крымінальнай справы за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін (артыкул 309 Крымінальнага кодэксу), а таксама за развешванне пудзілаў у абласным цэнтры (ч. 2 арт. 339 — хуліганства, здзейсненае групай асоб).

«Вашыя праблемы да яек нейкае дачыненне маюць?" Як праходзіць допыт сведак па берасцейскай справе пудзілаў-рэек

У судзе Ленінскага раёна Берасця 20 красавіка працягнуўся разгляд крымінальнай справы за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін (артыкул 309 Крымінальнага кодэксу), а таксама за развешванне пудзілаў у абласным цэнтры (ч. 2 арт. 339 — хуліганства, здзейсненае групай асоб).

Да 5 гадоў калоніі. Вынесены прысуд 10 берасцейцам па справе "пудзілаў-рэек"

У судзе Ленінскага раёна Берасця 18 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін (артыкул 309 Крымінальнага кодэксу), а таксама за развешванне пудзілаў у абласным цэнтры (ч. 2 арт. 339 — хуліганства, здзейсненае групай асоб) і падпал аўтапакрышак.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»