Міхаіл Кудлач
Дата нараджэння: 11 кастрычніка 1989
Дата затрымання: 23 чэрвеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Макарэвіч Міхаіл
Міхаіла Кудлача прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.
Мужчыну затрымалі ў чэрвені 2022 года.
У судзе Партызанскага раёну Мінска 22 лістапада 2022 года суддзя прызначыў Міхаілу Кудлачу два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Вырак агучыў суддзя Міхаіл Макарэвіч.
17 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
За ўдзел у пратэстах мужчыну прызначылі два гады калоніі
У судзе Партызанскага раёну Мінска 22 лістапада 2022 года быў вынесены прысуд Міхаілу Кудлачу.