Мікалай Кароль

Дата нараджэння: 1 красавіка 1969

Дата затрымання: 28 лістапада 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі
арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Крамянеўская Святлана

Месца зняволення: ПК № 17

Мікалай Мікалаевіч Кароль першапачаткова быў затрыманы за каментар у бок Лукашэнкі паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу. Мужчыну змясцілі пад варту ў СІЗА-7.

У выніку яго абвінавачваюць паводле наступных артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • арт. 391— абраза суддзі або народнага засядацеля;
  • ч. 2 арт. 367 — паклёп у дачыненні да Лукашэнкі;
  • арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
  • ч. 1 арт. 368 — абраза Лукашэнкі;
  • ч. 1 арт. 361-4 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.

Разгляд справы адбыўся 28 сакавіка 2023 г. у Брэсцкім абласным судзе. Палітвязню прысудзілі 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі.

Разгляд апеляцыйнай скаргі быў прызначаны на 23 траўня 2023 г. у Вярхоўным судзе. Прысуд набыў моц.

Адбывае пакаранне ў ПК-17.

Абражаў Лукашэнку і кіраўніка ЦВК, паведамляў аб перамяшчэнні ваенных самалётаў: прызначаная дата суда над Мікалаем Каралём

Згодна з матэрыяламі следства Мікалай Кароль з лютага 2021 года па кастрычнік 2022 года са свайго мабільнага тэлефона размясціў у розных месенджарах паведамленні, у якіх выклаў паклёпніцкія выдумкі ў дачыненні да Лукашэнкі, публічна абразіў яго, а таксама кіраўнікоў Цэнтрвыбаркама і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, шэраг іншых дзяржаўных служачых і суддзю.

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»