Марына Неўдах

Дата нараджэння: 13 красавіка 1984

Дата затрымання: 16 снежня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Хвайніцкая Жанна

Марына Міхайлаўна Неўдах — тэсціроўшчыца ў EPAM, мае двух непоўнагадовых дзяцей. 

Яна была затрымана 16 снежня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). У яе дома прайшоў вобшук.

Да суда ўтрымлівалася ў СІЗА-1.

17 сакавіка 2022 года суд Заводскага раёна Мінска прызнаў Марыну Неўдах вінаватай у здзяйсненні злачынства паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) і прызначыў ёй у якасці пакарання абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады плюс штраф, дакладны памер якога праваабаронцам пакуль невядомы.

Двойчы асуджаную па "палітыцы" айцішніцу асудзілі ў трэці раз: ёй прызначылі 3 гады "хатняй хіміі"

Вядома, што Марыне Неўдах 37 гадоў. Паводле адной з адукацый яна журналістка. Паспела стаць нават кандыдаткай тэхнічных навук. З 2015 года працавала ў EPAM тэсціроўшчыцай праграмнага забеспячэння. Разам з мужам выхоўвала дваіх дзяцей, якім на момант яе затрымання было 9 і 11 гадоў.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»