Марыя Бабовіч

Дата нараджэння: 26 траўня 1995

Дата затрымання: 9 верасня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Блізнюк Юлія

Пракурор: Касьянчык Аліна

Марыя Бабовіч – была затрыманая 9 верасня каля ст. м. “Пушкінская” ў Мінску за нанясенне надпісу “Не забудзем” на тратуары.

У дачыненні да Марыі была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 339 КК – “Хуліганства, здзейсненае групай асобаў”. Праз некалькі дзён яе выпусцілі, аднак пазней зноў выклікалі ў міліцыю, дзе азнаёмілі з пастановай па арт. 341 Крымінальнага кодэкса.

Пазней абвінавачванне зноў было перакваліфікаванае на ч. 2 арт. 339 і ч. 2 арт. 218 КК – “Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры”, а Марыю затрымалі і пакінулі пад вартай. 

Знаходзілася ў СІЗА г. Жодзіна да суда.

У суддзе Фрунзенскага раёна Мінска была разгледжана справа Марыі Бабовіч. Разам з ёй судзілі і палітвязня Максіма Паўлюшчыка. Падчас разгледжання справы суддзя Аліна Касьянчык адмовілася ад абвінавачванняў па ч. 2 арт. 218 КК. Марыю асудзілі на паўтары гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову (хатняя хімія).

Пачаўся суд за надпіс памяці забітага пратэстоўца Тарайкоўскага

У Фрунзенскім раённым судзе Мінску 27 лістапада распачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Марыі Бабовіч і Максіма Паўлюшчыка за спробу аднавіць надпіс «Не забудзем» на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага. Справу разглядаюць па ч. 2 арт. 339 і ч. 2 арт. 218 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Іх абвінавачваюць у тым, што яны, "дзейнічаючы групай асоб, знаходзячыся паблізу будынка № 21А па вул. Прытыцкага ў Мінску (павільён ля выхаду метро каля мемарыяла Тарайкоўскаму), беспадстаўна, наўмысна здзейснілі апаганьванне збудавання цынічнымі надпісамі і псаванне маёмасці, чым прычынілі маёмасную шкоду ДВА "Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама" на агульную суму 7516 рублёў 31 капейку, у буйным памеры".

Першы прысуд за надпіс "Не забудзем" на Пушкінскай: 2 гады калоніі і 18 месяцаў "хатняй хіміі"

Суд Фрунзенскага раёна 8 снежня вынес прысуд па гучнай крымінальнай справе за надпіс "Не забудзем" на Пушкінскай. Суддзя Юлія Блізнюк асудзіла па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Беларусі палітычных зняволеных Максіма Паўлюшчыка да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Марыю Бабовіч – да 18 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"). Менавіта такое параканне запрашвала ў суда дзяржабвінаваўца Аліна Касьянчык, ад абвінавачванняў па ч. 2 арт. 218 КК яна адмовілася. Марыю вызвалілі пасля агалошвання прысуду пасля больш за месяц утрымання пад вартай.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»