Максім Берастаў

Дата нараджэння: 20 верасня 2002

Дата затрымання: 2 жніўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шабуня Вікторыя

Берастаў Максім Аляксеевіч быў асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года (на момант удзелу ў акцыях быў непаўналетнім). Пасля 20 сутак на Акрэсціна быў адпушчаны пад даручальніцтва да суда.

Суд адбыўся 2 лістапада 2023 года. Справу разглядала ў судзе Цэнтральнага раёна горада Мінска на падставе арт. 342 КК суддзя Вікторыя Шабуня.

19 студзеня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»