Ларыса Касцючэнка
Дата нараджэння: 22 снежня 1974
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Няборская Вольга
Ларыса Алегаўна Касцючэнка і Сяргей Леанідавіч Касцючэнка былі асуджаныя па арт. 342 КК. 27 і 28 лістапада 2023 года справу ў судзе Кастрычніцкага раёна горада Мінска разглядала суддзя Вольга Няборская.
15 снежня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.