Канстанцін Саламіюк

Дата нараджэння: 14 траўня 1983

Дата затрымання: 30 кастрычніка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Скалковіч Марына

Месца зняволення: ПК № 17

Канстанцін Сяргеевіч Саламіюк затрыманы ў кастрычніку 2023 году паводле арт. 368 ч. 1 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэксу і змешчаны пад варту ў СІЗА-7.

Праграміст з Брэста. Апошнім часам жыў у Польшчы. Затрыманы пасля прыезду ў Беларусь. 8 лістапада 2023 у блізкім да Берасцейскага ГУБАЗа тэлеграм-канале выйшла "пакаяннае відэа" з мужчынам, дзе ён казаў што затрыманы за "шматлікія абразлівыя каментары".

14 лютага 2024 года суд Маскоўскага раёна Берасця разгледзеў крымінальную справу супраць Канстанціна. Суд праходзіў у будынку брэсцкага СІЗА, справу разглядала Марына Скалковіч. Яго асудзілі на два гады пазбаўлення волі.

Паводле папярэдніх звестак, да суда мужчыну прад'яўлялі яшчэ і арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўнікоў улады), але з-за тэрмінаў даўнасці, якія выйшлі, гэты артыкул знялі. У выніку Канстанціна судзілі за некалькі інтэрнэт-каментароў. У іх, паводле версіі абвінавачвання, негатыўна ацэньваўся Лукашэнка.

Брэсцкі абласны суд 23 красавіка 2024 г. разгледзеў апеляцыйную скаргу палітвязня. Рашэнне прымала судовая калегія пад старшынствам суддзі Андрэя Сіза

З СІЗА № 7 Канстанціна этапуюць у ПК № 17

Палітвязня асудзілі на два гады калоніі за каментары пра Лукашэнку

14 лютага 2024 года суд Маскоўскага раёна Берасця разгледзеў крымінальную справу супраць 40-гадовага палітвязня Канстанціна Саламіюка. Суд праходзіў у будынку брэсцкага СІЗА, справу разглядала Марына Скалковіч.

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»