Кацярына Стаднік
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шчоткіна Юлія
Суд Ленінскага раёна Мінска 22 чэрвеня вынес прысуд Арцёму Ждановічу і Кацярыне Стаднік, якіх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзелу ў іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядала суддзя Юлія Шчоткіна.
Да суда Арцём Ждановіч знаходзіўся пад вартай у СІЗА №1 Мінска, а Кацярына Стаднік была на волі пад грашовым закладам.
Прадстаўнік грамадзянскага пазоўніка КТУП “Мінсктранс” у судзе падтрымала заяўлены да зыск аб спагнанні ў салідарным парадку з абвінавачаных сумы матэрыяльнай шкоды ў памеры 5 839 рублёў 65 капеек.
Суд прызначыў абодвум пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін тры гады.
Па тры гады “хатняй хіміі” за “вікторыю” і сцяжок прысудзілі стрыечным брату і сястры